Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

утылітары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да утылітарыст.

утылітары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да утылітарыста, уласцівы яму. Утылітарысцкія погляды.

уты́ль, ‑ю, м., зб.

Адходы вытворчасці, рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць служыць сыравінай для вырабу іншых рэчаў (металічны лом, анучы, папера і пад.).

[Ад лац. utilis — карысны.]

утыль...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «утыльны», напрыклад: утыльадходы, утыльцэх.

утыльзаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод, прызначаны для перапрацоўкі утылю.

уты́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да утылю, з’яўляецца утылем. Утыльныя тавары. Утыльная шэрсць. // Прызначаны для перапрацоўкі утылю. Утыльны цэх.

утыльсыраві́на, ‑ы, ж., зб.

Тое, што і утыль.

утыльсыраві́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да утыльсыравіпы.

утыльцэ́х, ‑а, м.

Цэх для перапрацоўкі адходаў вытворчасці, для выпуску вырабаў з утылю.

уты́льшчык, ‑а, м.

Работнік па збору утылю.