Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мы́тнік 1, ‑а, м.

Гіст. Служачы мытніцы.

мы́тнік 2, ‑у, м.

Тое, што і увярэднік.

мы́тніца, ‑ы, ж.

Гіст. Таможня.

мы́тны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да мыту ​1. Мытная кніга. Мытны двор.

мы́тня, ‑і, ж.

Гіст. Тое, што і мытніца. Прафесар сочыць за тым, як уважліва, старонку за старонкай, праглядаюць запісы ў сшытках чыноўнікі мытні. Галавач.

мы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мыць.

2. у знач. прым. Вымыты, чысты. Мытая бульба.

мы́цельнік, ‑а, м.

Абл. Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду. Засланіўшы печ і наспех прыбраўшы ў мыцельніку, Антаніна пайшла ў камору будзіць дзевяцігадовую Маньку. Васілевіч. [Маці] сядзела ў мыцельніку пры акне і абірала бульбу. Чарнышэвіч.

мы́цца, мыюся, маешся, мыецца; незак.

1. Мыць сябе; умывацца. Дзяўчаты хуценька мыліся, апраналіся ды ішлі за звеннявою ў поле. Бялевіч.

2. Зал. да мыць.

мыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. мыць, мыцца (у 1 знач.).

мыць, мыю, мыеш, мые; незак., каго-што.

1. Ачышчаць што‑н. ад гразі, бруду вадой, вадой з мылам ці якой‑н. іншай вадкасцю. Мыць рукі. Мыць дзіця. Мыць бялізну. □ Дзяўчынкі да жаўцізны скрэблі падлогу і лаўкі, здымалі павуцінне, праціралі сцены, мылі вокны. Курто.

2. Абліваць вадой паверхню чаго‑н.; абмываць. Ляцяць навокал пырскі, І жвавыя кругі Бягуць і мыюць блізкі І дальні берагі. Глебка.

•••

Мыць языкамі — абгаворваць.

Рука руку мые гл. рука.

мыча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мычаць; гукі такога дзеяння. Гудкі цягнікоў змешваліся.. з мычаннем кароў і кудахтаннем курэй. Навуменка.