утра́ціць, утрачу, утраціш, утраціць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і страціць. Пацее Яська, чуць не плача, Сказаць штось хоча і баіцца Утраціць гонар, памыліцца. Колас. «Усё мудруе нейкай трасцы, усё яму [Юзіку] трэба не так, як людзі робяць! Нейкі воз сена ўтраціў, не дадуць цяпер», — думаў стары. Крапіва. — Ну, акурат казачны паляшук [дзядзька], што і чорта ашукае, і богу не дадасць, і пана ў лыжцы вады ўтопіць, а свайго не ўтраціць. Лужанін.
утра́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад утраціць.
утрая́, прысл.
У тры разы, утрайне. Бацька ўвесь час ездзіў з канём па заработках.., бо чалавек з канём зарабляў удвая, а то і ўтрая болей, чым адзін. Дамашэвіч. Я стаяла ў вестыбюлі завода, разглядаючы вялізную, утрая большую за газетны аркуш, газету. Савіцкі.
утро́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад утроіць.
2. у знач. прым. У тры разы большы; трайны. Утроеная доза.
утро́іцца, утроіцца; зак.
Павялічыў ўтрая, патроіцца.
утро́іць, утрою, утроіш, утроіць; зак. што.
Павялічыць утрая, патроіць.
утро́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. утройваць — утроіць.
утро́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да утроіцца.
2. Зал. да утройваць.
утро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да утроіць.
утро́х, прысл.
У колькасці трох чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын). Лодка кранулася, і мы ўтрох узяліся за спінінінгі. Кавалёў.