рассяда́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да рассесціся 1.
рассяда́цца 2, ‑аецца.
Незак. да рассесціся 2.
рассяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Сядзець важна, займаючы шмат месца. За сталом рассядаў пажылы, але грузны мужчына. Карпюк.
рассядла́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рассядлаць.
рассядла́цца, ‑аецца; зак.
Скінуць з сябе сядло. Конь рассядлаўся.
рассядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Зняць сядло (з асядланай жывёлы). [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ.
рассядло́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да рассядлацца.
2. Зал. да рассядлоўваць.
рассядло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да рассядлаць.
рассяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассякаць — рассячы, рассекчы.
рассяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да рассячыся, рассекчыся.
2. Зал. да рассякаць.