рассціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разаслаць 2.
рассці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассцілаць — разаслаць 2.
рассыла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассылаць — разаслаць 1.
рассыла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да рассылаць.
рассыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разаслаць 1.
рассы́лачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для рассылкі. Рассылачнае аддзяленне паштамта.
рассы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассылаць — разаслаць 1.
рассы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай. Рассыльная кніга.
2. у знач. наз. рассы́льны, ‑ага, м.; рассы́льная, ‑ай, ж. Той (тая), хто разносіць карэспандэнцыю; кур’ер, пасыльны. — Калі дэпешу скласці, рассыльны не будзе бачыць адрас ... — пачала .. [сястрыца]. Шынклер.
рассыпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассыпа́ць — рассы́паць.
рассы́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рассыпаць.