уто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1. Спец. Выконваць другую партыю ў спевах або на музычным інструменце; тураваць. Забыўшыся па стомленасць, Леванок пачынаў уторыць Мар’яне, і два галасы, пераплятаючыся, напаўнялі пакой любімай мелодыяй... Стаховіч.
2. каму-чаму. Паўтараць якія‑н. гукі. Раскоцістым рэхам уторыць Машынам суседні лясок. Колас. Зямля па шчырасці аддорыць За шчодрасць жыхара нябёс: Зірні, як промню ліст уторыць Суладнай музыкаю рос! Гаўрусёў.
уто́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да утаўчы.
уто́ўкванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. утоўкваць — утаўчы.
уто́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да утаўчы.
уто́ўпіцца, ‑піцца; зак.
Разм. Змясціцца, памясціцца. Агуркі ў дзежцы не ўтоўпіліся.
уто́ўпіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Разм. Змясціць, памясціць. Як утоўпіць столькі сена ў пуню!
уто́ўплены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад утоўпіць.
уто́ўпліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. утоўпліваць — утоўпіць.
уто́ўплівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да утоўпіцца.
2. Зал. да утоўпліваць.
уто́ўпліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да утоўпіць.