Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уто́птванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. утоптваць — утаптаць (у 1–3 знач.).

уто́птвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да утаптацца.

2. Зал. да утоптваць.

уто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да утаптаць (у 1–3 знач.).

уто́ра 1, ‑ы, ж.

Спец. Унутраная нарэзка, у якую ўстаўляецца дно ў бочцы, цэбры і пад.

уто́ра 2, ‑ы, ж.

Спец. Другі голас у музычнай партыі; другая скрыпка.

уто́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уторкнуцца.

2. Зал. да уторкваць.

уто́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уторкнуць.

уто́ркнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уторкнуць.

уто́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уткнуцца вострым канцом у што‑н. Кап’ё ўторкнулася ў зямлю.

2. Уперціся, уткнуцца ў што‑н. У бераг носам пад кустом Уторкнулася лодка. Скарынкін. Мой, вораг ляжаў нерухома, уторкнуўшыся тварам у снег. Шамякін.

3. перан. Не ўзнімаючы вачэй, паглыбіцца ў якую‑н. справу. Уторкнуўшыся ў газету,.. [афіцэр] ужо думае аб дарозе. Ракітны.

уто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Уткнуць, усадзіць што‑н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго‑н. Андрэй спыніўся, узяў жмут вільготнай травы, абцёр касу, уторкнуў востры канец касільна ў зямлю. Дуброўскі. // Уставіць, палажыць што‑н. Трэнер панюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую.. вазу, што стаяла на падаконніку. Хомчанка.

уто́рнік, ‑а, м.

Спец. Прылада для нарэзкі ўтор ​1.