радыёсту́дыя, ‑і,
Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядзецца радыёвяшчанне.
радыёсту́дыя, ‑і,
Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядзецца радыёвяшчанне.
радыёсу́вязь, ‑і,
Сувязь, якая ажыццяўляецца па радыё.
радыётрансляцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыётрансляцыі.
радыётрансля́цыя, ‑і,
Перадача радыёпраграм з дапамогай правадной лініі сувязі.
радыётума́ннасць, ‑і,
Касмічны аб’ект у выглядзе туманнасці, якая з’яўляецца крыніцай радыёвыпрамянення.
радыётэа́тр, ‑а,
1. Калектыў, які ажыццяўляе пастаноўку і выкананне спектакляў для перадачы па радыё.
2. Адна з форм радыёвяшчання паводле драматургічных твораў.
радыётэлегра́ма, ‑ы,
Тое, што і радыёграма.
радыётэлегра́ф, ‑а,
Сукупнасць перадавальнай і прыемнай апаратуры для тэлеграфнай сувязі па радыё.
радыётэлеграфі́ст, ‑а,
Асоба, якая абслугоўвае перадавальную і прыемную апаратуру для тэлеграфнай сувязі па радыё.
радыётэлеграфі́я, ‑і,
Перадача і прыём па радыё паведамленняў з дапамогай тэлеграфнага кода.