Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

юдафі́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юдафіла, юдафільства. Юдафільская палітыка.

юдафі́льства, ‑а, н.

Прыхільнасць да ўсяго яўрэйскага.

юдафо́б, ‑а, м.

Ненавіснік яўрэяў; антысеміт.

[Ад лац. judaeus — яўрэй і грэч. phobos — страх, боязь.]

юдафо́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юдафоба, юдафобства; антысеміцкі.

юдафо́бства, ‑а, м.

Ненавісніцтва да ўсяго яўрэйскага; антысемітызм.

юдо́ль, ‑і, ж.

Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі. О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдоль! Караткевіч. // Жыццё з яго нягодамі і смуткам. [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямной юдолі. «ЛіМ».

юз 1, ‑а, м.

Спец. Літарадрукавальны тэлеграфны апарат. Перадаць дэпешу па юзу.

[Ад уласн. імя.]

юз 2, ‑а, м.

Спец. Закліньванне колаў пры руху транспартных сродкаў (аўтамабіля, трамвая, чыгуначнага саставу), у выніку чаго колы слізгаюцца па апорнай паверхні і не круцяцца (блакіруюцца).

ю́зам, прысл.

Спец.

1. Слізгаючыся, сунучыся па зямлі, рэйках і пад. (пра колы, гусеніцы і пад.). Гэты стромы спуск уніз, дзе пры з’ездве ідуць юзам, а пры пад’ёме буксуюць машыны, мае сваю назву — Равок. Сіпакоў.

2. Цягнучы, сунучы па зямлі або насцілу. Перасунуць кантэйнер юзам.

юзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Спец. Перадаваць інфармацыю па юзу ​1.

юзі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Тэлеграфіст, які працуе на юзе.