фотагравю́ра, ‑ы,
Рэпрадукцыя карціны ці фотаздымка, атрыманая шляхам друкавання з металічнай або пластмасавай пласцінкі, апрацаванай фотахімічным спосабам.
фотагравю́ра, ‑ы,
Рэпрадукцыя карціны ці фотаздымка, атрыманая шляхам друкавання з металічнай або пластмасавай пласцінкі, апрацаванай фотахімічным спосабам.
фотагравю́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фотагравюры.
фотаграмметры́ст, ‑а,
Спецыяліст па фотаграмметрыі.
фотаграмметры́чны, ‑ая, ‑ае.
фотаграмме́трыя, ‑і,
Тэхнічная дысцыпліна, якая распрацоўвае спосабы вызначэння формы, памераў і размяшчэння розных аб’ектаў у прасторы на аснове вымярэнняў іх фатаграфічных відарысаў.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло, gramma — запіс і metréo — вымяраю.]
фотадакуме́нт, ‑а,
Фатаграфія, якая адлюстроўвае рэальны факт і мае гістарычнае, юрыдычнае і пад. значэнне.
фотадакумента́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фотадакументаў; заключае ў сабе фотадакументы.
фотажурналі́ст, ‑а,
Журналіст-фатограф, фотакарэспандэнт.
фотазды́мак, ‑мка,
Фатаграфічны здымак; фатаграфія (у 2 знач.).
фотазды́мка, ‑і,
Фатаграфічная здымка.