Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наабпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абпаліць многа чаго‑н. Наабпальваць гаршкоў.

наабраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абрэзаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабразаць галін. Наабразаць мяса.

наабрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наабразаць.

наабстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абстругаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабстругваць жэрдак.

наабсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абсячы вялікую колькасць чаго‑н. Наабсякаць сукоў.

наабтраса́цца, ‑аецца; зак.

Тое, што і наатрасацца.

наабтраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наатрасаць.

наабцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абцерабіць вялікую колькасць чаго‑н. Наабцярэбліваць вецця. Наабцярэбліваць буракоў.

наабчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абчысціць вялікую колькасць чаго‑н. Наабчышчаць яблык.

наабчэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абчасаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабчэсваць бярвенняў.