Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жабра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да жабрак.

жабра́чы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і жабрацкі. Няма цяпер тых лахманоў жабрачых, Ні курных хат і ні лапцей. Гаўрусёў.

жабра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Тое, што і жабраваць. — Калісь малым я жабрачыў... Давялося з кайстраю пахадзіць. Шамякін.

жабры, ‑аў; адз. жабра, ‑ы, ж.

Органы дыхання рыб і некаторых іншых водных жывёлін, якія дыхаюць раствораным у вадзе кіслародам. Іліко.. схапіў свае восці і ўдарам пад жабры дакончыў рыбіну. Самуйлёнак.

•••

Браць (узяць) за жабры гл. браць.

жабуры́нне, ‑я, н.

Разм. Жабіна ікра. У мелкіх затоках мы хутка набралі поўную банку жабінай ікры, або, як у нас кажуць, жабурыння, разам з травой і ілам. Якімовіч.

жабяня́ і жабянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Маладая, маленькая жаба; жабка (у 1 знач.).

жава́ла, ‑а, н.

Першая пара сківіц у ротавым апараце ракападобных, мнаганожак і насякомых.

жава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для жавання. Жавальны апарат. Жавальныя мышцы.

жава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. жаваць.

жава́ны і жо́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад жаваць.

2. у знач. прым. Расцёрты, размяты зубамі. Настаўніца назвала .. [Сержаў] учынак з жаванай паперай хуліганствам. Чорны. // перан. Разм. Які доўга і неаднаразова абмяркоўваўся; зацяганы. Жаванае пытанне.