вагане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Невялікі вагон або платформе, прыстасаваныя для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах. Свежасцю ночы патыхае з шырокіх адчыненых варот, адкуль з мяккім грукатам коцяцца бярвенні і кладуцца на ваганетку, каб пасля пад’ехаць да станка. Пестрак. Мел і гліна падвозяцца да.. [басейнаў] ваганеткамі з кар’ераў. М. Ткачоў.
вагане́тчык, ‑а, м.
Рабочы, які працуе на ваганетцы.
вага́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вагацца.
2. перан. Нерашучасць, няўпэўненасць; сумненне. Ныла сэрца. Тут быў і страх і ваганне, і адсутнасць надзейнага памочніка, што Андрэй лічыў самым важным. Пташнікаў. І таму, што не знаў ён ніколі Ні вагання, ні страху ў баю, За народ свой змагаўся, за волю, — Пра яго спяём песню сваю. Танк. Калі падышоў патрэбны аўтобус, .. [Алесь] без ваганняў ускочыў у яго і паехаў у напрамку да Камароўкі. Броўка.
3. перан. Няўстойлівасць, пераменлівасць. Ваганні тэмпературы.
вагану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Аднакр. да вагацца (у 1 знач.).
вагану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Разм. Аднакр. да вагаць.
вага́р, ‑а, м.
1. Рычаг для рэгулявання чаго‑н. або кіравання чым‑н. Вагар кіравання. Вагар руля.
2. перан. Сродак для ажыццяўлення якой‑н. дзейнасці. Друкаваная і вусная прапаганда — важнейшы вагар камуністычнага выхавання народа. «Беларусь».
вагаўшчы́к, ‑а, м.
Той, хто займаецца ўзважваннем або наглядае за ўзважваннем. Прыземісты вагаўшчык дакладна заносіў у сшытак колькасць узважаных скрыняў. Стаховіч.
вага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз. Маятнік вагаўся важна, без звыклага цікання. Карпаў. Чайная была амаль пустая, толькі ў кутку, дзе вагалася, зачапіўшыся за рагаты фікус, доўгая фіранка, сядзела некалькі наведвальнікаў. Савіцкі. Дзверы віселі на адной завесе, падлога вагалася. Асіпенка.
2. перан. Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць; сумнявацца. [Лабановіч] пэўны час вагаецца, але даволі хутка знаходзіць выхад у збліжэнні з перадавым сялянствам. Пшыркоў. [Георгій], відаць, вагаўся — хацелася ўбачыць бацьку, асабліва цяпер, калі ён стаяў побач, за дзвярыма, калі быў чуваць яго голас. Мележ.
3. перан. Быць няўстойлівым, хісткім, непастаянным; мяняцца. Вышыня сцябла розных сартоў кукурузы вагаецца ў межах ад 0,5 да 4,5 метра і вышэй.