Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рассле́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расследаваць.

рассле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

1. Усебакова разгледзець (разглядаць), высветліць (высвятляць). Прычыну крушэння цягніка расследаваў і сам Вадзягін і палічыў яго як звычайную аварыю. Федасеенка.

2. Правесці (праводзіць) следства. Сам мінскі губернатар зацікавіўся здарэннем. Ён загадаў неадкладна расследаваць справу, выявіць зачыншчыкаў і сурова пакараць іх. Лобан.

расслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Прачытаць што‑н. з цяжкасцю, па складах. Якуб разгортвае .. [газеты] і кажа з жалем: — Вось толькі я чытаю не шыбка. Яшчэ сам сабе як-небудзь расслібізую... Якімовіч.

расслі́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Яздой, катаннем зрабіць слізкім. Расслізгаць дарогу санямі.

рассло́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расслаіць.

рассло́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расслойваць — расслаіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расслойвацца — расслаіцца.

рассло́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расслаіцца.

2. Зал. да расслойваць.

рассло́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расслаіць.

рассло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расслаіць.

расслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разабраць на слых, добра пачуць. Інжынер прыгнуўся, каб .. [жанчыну] расслухаць. Чорны. Эма яшчэ не паспела расслухаць апошніх слоў. Ракітны.