расслабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да расслабіцца.
2. Зал. да расслабляць.
расслабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да расслабіць.
рассла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. расслаб, ‑бла; зак.
Стаць слабым, ненапружаным; аслабець. Усе мускулы, здаецца, расслаблі, угаманіліся, быццам адпушчаныя струны. М. Ткачоў. Рукі .. [Сцяпанавы] адразу расслаблі, упусцілі акраец. Быкаў.
рассла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Моцна расхваліць, надзяліць каго‑, што‑н. славай; уславіць. Расславіць подзвігі герояў.
2. Распусціць чуткі, плёткі пра каго‑, што‑н. Расславіць жанчыну на ўвесь раён.
расслае́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расслаіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расслаіцца.
расслаі́цца, ‑слоіцца; зак.
1. Раздзяліцца на слаі. Горкая парода расслаілася.
2. перан. Падзяліцца на сацыяльныя групы, класы. Пры капіталізме сялянства расслаілася.
расслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; зак., каго-што.
1. Раздзяліць на слаі. Расслаіць кардон.
2. перан. Падзяліць на сацыяльныя групы, класы.
рассла́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расславіць.
расслаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да расславіць.
рассле́даванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расследаваць.
2. Следства. — Усё адразу павінна пайсці пад расследаванне: і дзе ячмень падзеўся з хамутамі і ці быў я за дыякана! Чорны.