мультыплікацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да мультыплікацыі. Мультыплікацыйны станок. // Зроблены метадам мультыплікацыі. Мультыплікацыйны фільм.
мультыпліка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Кіназдымка асобных рысункаў або фігур, якія паказваюць паслядоўна размешчаныя моманты руху, ад чаго на экране атрымліваецца ілюзія руху нерухомых прадметаў. // Рысункі, фігуры, якія з’яўляюцца аб’ектам такой здымкі.
[Ад лац. multiplicatio — памнажэнне.]
му́льча, ‑ы, ж.
Спец. Матэрыял для мульчыравання.
[Англ. mulch — прэлая салома.]
мульчы́раванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мульчыраваць.
мульчы́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да мульчыраваць.
мульчы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Пакрыць (пакрываць) паверхню глебы тарфяной крошкай, перагноем, апалым лісцем і інш., каб палепшыць умовы росту раслін і захаваць структуру і вільготнасць глебы. Мульчыраваць пасевы тарфяной крошкай.
муля́ж, ‑а, м.
Спец. Злепак, мадэль прадмета ў натуральную велічыню. Муляж яблыка.
[Фр. moulage — фармоўка, адліўка.]
муля́жны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да муляжу. Муляжная майстэрня.
муляжы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спец. Спецыяліст па вырабу муляжоў.
му́ляр, ‑а, м.
1. Рабочы, які будуе што‑н. з каменя або цэглы. Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя. Астрэйка. Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацыій: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.
2. Пячнік. [Вано] цэлыя дні стаяў каля муляра, які рабіў печ у хаце суседа. Самуйлёнак.