Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

усыха́цца, ‑аецца.

Незак. да усохнуцца.

усыха́ць, ‑ае.

Незак. да усохнуць.

усю́ды, прысл.

У кожным месцы, паўсюдна; скрозь. Ад крокаў паскрыпвае паркет. Не ўсюды, а ў асобных мясцінах. Кулакоўскі. Усюды панаваў нейкі ўрачысты, святочны настрой. Асіпенка.

•••

Куды ні кінь — усюды клін гл. клін.

усюдыі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсюды прысутнічае, усюды існуе (паводле рэлігійных уяўленняў — пастаянны эпітэт бога).

2. Разм. жарт. Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел. Усюдыісныя рэпарцёры.

усюдыхо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Аўтамашына на гусенічным хаду, прызначаная для язды ў цяжкіх дарожных умовах.

усюдыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Здольны хадзіць у цяжкіх дарожных умовах.

уся́,

гл. увесь.

уся... (гл. усе...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «усе...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: усявышні, усямерны, усяночны.

усявы́шні, ‑яя, ‑яе.

Кніжн. уст. Па рэлігійных уяўленнях — які стаіць над усім існуючым (эпітэт бога). // Які ідзе ад бога. // у знач. наз. усявы́шні, ‑яга, м. Адна з назваў бога. І ўсё ж такі дадалі [Андрэй і Янка] евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: «Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга». Колас.

усяго́, прысл.

1. Разам, наогул. Усяго зарабілі 50 рублёў.

2. у знач. узмацняльнай часціцы. Толькі. Цягнік спыняецца на гэтай станцыі ўсяго на адну хвіліну. Корбан. Завецца ж спадчына мая Усяго старонкай Роднаю. Купала. [Рыгор:] «Слухай, — кажу, — дружок, падкінь ты мяне ў Пятроўку... Тут і язды ўсяго пятнаццаць кіламетраў»... Ракітны. / У спалучэнні з часціцай «толькі». І адзін рабочы, усяго толькі адзін, паварочвае гэты самы круг з паравозам. Лынькоў.