Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкурыць.

вы́курыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Дакурыць да канца; скурыць. Выкурыць папяросу, люльку.

2. Выгнаць дымам. Выкурыць лісу з нары.

3. перан. Разм. Выжыць, прымусіць выйсці. Выкурыць няпрошаных гасцей.

выку́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкусваць — выкусіць.

выку́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкусваць.

выку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкусіць.

вы́кусіць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што.

Укусіўшы зубамі, выесці, вырваць частку чаго‑н.

вы́куты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкуць.

вы́куць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Разм. Тое, што і выкаваць. Грышка каваль.. Мог зброю ўсялякую выкуць. Танк.

вы́кушаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкусіць.

вы́лавіць, ‑лаўлю, ‑лавіш, ‑лавіць; зак., каго-што.

1. Пералавіць; знішчыць лоўляй. Вылавіць рыбу ў рацэ. □ Перамагаючы ў сабе страх і слабаволле, кравец дапамагае вылавіць бандытаў. Барсток.

2. Ловячы, здабыць, выцягнуць адкуль‑н. Вылавіць бервяно з ракі. □ [Катэр] зігзагамі ходзіць над загінуўшым караблём, каб вылавіць тых, якія яшчэ былі на вадзе. Кулакоўскі. // перан. Знайсці. Вылавіць памылкі.