музыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто іграе на якім‑н. музычным інструменце.
музыка́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да музыканта, складаецца з музыкантаў. Музыканцкі ўзвод.
музы́каў, ‑ава.
Які належыць музыку, адносіцца да музыкі. Вярнуліся дзеці ў сяло Да музыкавай хаты, Ды хаты тае не было. Куляшоў.
музы́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць музычнага.
музы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да музыкі (у 1 знач.). Музычны твор. Музычны інструмент. Музычная школа. Тэатр музычнай камедыі. Музычны магазін. □ Песні свабоднага народа загучэлі і на прыемныя іспытах у першы Беларускі музычны тэхнікум. «Беларусь». // Уласцівы музыцы. Музычны стыль. // Створаны сродкамі музыкі. Музычны вобраз.
му́ка, ‑і, ДМ му́цы, ж.
1. Фізічная або маральная пакута. Душэўныя мукі. Мукі няпэўнасці. Мукі тугі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. Не жыццё было, а мука, Мы старэлі ў дваццаць год. Грахоўскі.
2. Фізічны здзек, катаванне. Маці ў лагеры смерці разам з намі была, Мук усіх перанесці Там яна не змагла... Смагаровіч. Чым здраднікам быць — лепш у муках памерці. Панчанка.
мука́, ‑і́, ДМ муцэ́, ж.
Прадукт размолу збожжа. Жытняя мука. Пытляваная мука. Кукурузная мука. // Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія‑н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы. Фасфарытная мука. Рыбная мука.
мукаво́з, ‑а, м.
Аўтамабіль з кузавам-цыстэрнай для перавозкі мукі.
мукае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Жук сямейства пляскатацелых, які псуе муку, крупы, гародніну.
мукамо́л, ‑а, м.
Спецыяліст па размолу збожжа. // Разм. Той, хто працуе ў мукамольнай прамысловасці.
мукамо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да размолу збожжа. Мукамольная прамысловасць. Мукамольны камбінат.