выку́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выкуліцца.
2. Зал. да выкульваць.
выку́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкуліць.
вы́кульгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Кульгаючы, выйсці куды‑н., адкуль‑н. Выкульгаць на дарогу. Выкульгаць за парог хаты.
вы́куп, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выкупляць — выкупіць (у 1 знач.).
2. Грошы, рэчы, прызначаныя для аплаты выкупленага. Даць багаты выкуп.
вы́купаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкупаць.
вы́купацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Акунаючыся ў ваду, асвяжыцца; вымыцца, памыцца. Выкупацца ў басейне.
вы́купаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Акунаючы ў ваду, асвяжыць; вымыць, памыць. Выкупаць коней у рацэ. Выкупаць дзіця ў начоўках.
вы́купіцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Вызваліцца адкуль‑н. за выкуп. Выкупіцца з палону. Выкупіцца з турмы.
вы́купіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
1. Заплаціўшы грошы, атрымаць што‑н. аддадзенае ў заклад, купленае ў растэрміноўку. Выкупіць рэчы з ламбарда. // Вызваліць каго‑н. за выкуп. Выкупіць палонных. □ Пасядзець Віктару ў турме бацька не даў, выкупіў. Лобан.
2. перан. Загладзіць чым‑н. свой учынак. [Саўка:] — Мне сорамна пазіраць вам у вочы, але я выкуплю сваю віну перад вамі, выкуплю, чым толькі змагу. Колас.
вы́куплены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкупіць.