Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассадзіць.

расса́днік, ‑а, м.

Тое, што з’яўляецца крыніцай з’яўлення, размнажэння чаго‑н. Некалькі разоў зварачаў асістэнт увагу свінабоя на тое, што гной не ёсць украса двара пана Тарбецкага, што гной ёсць рассаднік усякай заразы і ліха. Колас. Важна мець на ўвазе, што гэтую высокую ацэнку сваім ведам Скарына атрымаў у краіне, якая з’яўлялася рассаднікам самых смелых, прагрэсіўных па таму часу ідэй, ідэй гуманізму. Алексютовіч.

рассакрэ́ціць, ‑рэчу, ‑рэціш, ‑рэціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць вядомым тое, што раней было сакрэтным. [Наведванне хлопцамі вёскі Рог] было небяспечна, таму што магло хутка рассакрэціць прыпынак падпольнага абкома. Казлоў.

2. Разм. Выключыць з саставу асоб, дапушчаных да сакрэтнай работы.

рассакрэ́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рассакрэціць.

рассакрэ́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да рассакрэчваць.

рассакрэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да рассакрэціць.

рассартава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассартаваць.

рассартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рассартаваць.

рассартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Размеркаваць па сартах, па якіх‑н. аднародных адзнаках. Рассартаваць тавары. Рассартаваць насенне.

рассарто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассартоўваць — рассартаваць.