згрува́сціцца, ‑ціцца; зак.
Сабрацца ў бязладную масу, кучу. Салдаты завіхаліся, стараючыся хутчэй .. пусціць паток машын і баявой тэхнікі, якія згрувасціліся непадалёк на лясной дарозе. Сабаленка.
згрува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; зак., каго-што.
Бязладна зваліць у кучу. Згрувасціць кнігі.
згрува́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад згрувасціць.
згрува́шчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згрувасціцца.
2. Зал. да згрувашчваць.
згрува́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згрувасціць.
згру́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згрудзіцца.
2. Зал. да згруджваць.
згру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згрудзіць.
згру́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся; зак.
Разм. Сабрацца дзе‑н. шчыльным натоўпам, гуртам. Наладчыкі, мантажнікі згрудзіліся каля інжынера, пазіралі ў яго чарцяжы. Арабей. Хутка перад сцэнаю і ў праходзе згрудзілася некалькі дзесяткаў дэлегатаў, а тыя, што засталіся на сваіх месцах, падняліся з крэслаў. Галавач. // Сабрацца групай, кучай. Ільдзіны з трэскам і хрустам напіралі адна на другую, і нарэшце ўся гэтая маса лёду, што згрудзіўся на рацэ, пачала рухацца. Асіпенка.
згру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм. Сабраць, скідаць у груду, кучу. Згрудзіць кнігі на паліцу.
згру́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад згрузіць.