зго́рбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Зак. да горбіць.
2. Зрабіць гарбатым, сутулаватым. Старасць згорбіла чалавека.
зго́рблены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад згорбіць.
2. у знач. прым. Сагнуты (ад старасці, хваробы); сутулаваты. Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, [доктар] падышоў да раненага. Мележ.
3. перан.; у знач. прым. Пакрыўлены, перакошаны. Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай, Цішыня ў хаце згорбленай, старой. Танк.
зго́рклы, ‑ая, ‑ае.
Які згорк; прагорклы. Згорклы тварог.
зго́ркнуць, ‑не; пр. згорк, ‑ла; зак.
Набыць непрыемны пах і гаркаваты смак у выніку псавання; згарчэць, прагоркнуць (аб прадуктах харчавання). Масла згоркла.
зго́рнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад згарнуць.
зго́ртванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згортваць — згарнуць і згортвацца — згарнуцца.
зго́ртвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згарнуцца.
2. Зал. да згортваць.
зго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згарнуць.
зграба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зграбаць — згрэбці.
зграба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да зграбаць.