Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкрыць, зняўшы пячаць або тое, чым запячатана што‑н. Распячатаць склад. // Раскрыць што‑н. заклеенае, запячатанае (пісьмо, пакет). Як толькі Андрэй апынуўся адзін, ён распячатаў канверт. Колас. Я нервова распячатаў пакет, адтуль выпала фотакартка Люды з надпісам: «Майму каханаму дурню». Дуброўскі.

распяча́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распячатваць — распячатаць.

распяча́твацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распячатацца.

2. Зал. да распячатваць.

распяча́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распячатаць.

рассаба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Разбэсціцца, распусціцца. І так рассабачыўся [Пракоп], што пасля ўжо куды сам захоча, туды і ідзе. Вітка.

расса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рассадзіць.

расса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассаджваць — рассадзіць.

расса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рассесціся (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да рассаджваць.

расса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да рассадзіць (у 1–3 знач.).

рассадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць (некалькіх, многіх), даўшы кожнаму месца. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале. Ваданосаў. Нарэшце фатограф рассадзіў усіх, як належыць. Ус.

2. Памясціць, пасадзіць паасобку (звычайна тых, хто сядзеў разам). Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізарных пецярбургскіх «Крыжоў». Пальчэўскі. Людна з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба, якую выцягнулі з вады. Сабаленка.

3. Перасадзіць расліны радзей, іншым чынам. Рассадзіць расаду капусты. Рассадзіць памідоры.

4. Разм. Разбіць, раскалоць моцным ударам. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, пакуль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы пануры вартаўнік, перавярнуўшы ў руках памяло. Адамчык. // Моцна параніць. — Антоська, даражэнькі, паміраю, — заплакаў п’янаваты Сцяпан.. — Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь... С. Александровіч.