наваро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наварочаць (у 3 знач.).
наваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Павярнуць з боку на бок вялікую колькасць чаго‑н.
2. Абярнуць, перакуліць вялікую колькасць чаго‑н.
3. Разм. Наваліць, накідаць, нагрувасціць у вялікай колькасці. Там, дзе стаяла калісьці вартавая зямлянка, снарадамі наварочала цэлы пагорачак. Дубоўка.
наваро́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да навярнуцца.
2. Зал. да наварочваць (гл. навярнуць у 1, 2 і 4 знач.).
наваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навярнуць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
наварсава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наварсаваць.
наварсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Зрабіць варсістым.
нава́рысты, ‑ая, ‑ае.
З густым наварам. Пасля наварыстай капусты і гарачых дранікаў з алеем Юрка забраўся на палаткі. Курто.
навары́цца, ‑варыцца; зак.
Падоўжыцца шляхам наваркі, наварвання (пра металічныя рэчы).
навары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.
1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць. Дзе бушавала смерць з пажарам, Разложым ціхі аганёк, Абутак высушым, наварым Салдацкай кашы кацялок. Глебка.
2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Наварыць сталі.
3. што. Павялічыць (які‑н. металічны прадмет), прыварыўшы кавалак металу. У кузню заходзіла шмат сялян з навакольных вёсак — хто каня падкаваць, хто парог наварыць. Машара.
навасе́лец, ‑льца, м.
Тое, што і навасёл. У бабулі ў руках клуначак з хлебам і соллю. Гэта першае, што будзе ўнесена ў новую кватэру. Такі стары звычай навасельцаў. Юрэвіч. Пазней.. [янотападобны сабака] стаў навасельцам на Украіне, адкуль пачаў перасяляцца на паляўнічыя ўгоддзі Беларусі. «Звязда».