зга́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Зняважыць, зняславіць каго‑, што‑н. сваімі ўчынкамі, паводзінамі. — Маўчы ты, нікчэмны трус, — здраднік! — крыкнуў Павел. — Я слухаць цябе не хачу! Ты род наш зганьбіў! Шамякін. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут усчалося.. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Быкаў.
2. Тое, што і зганіць. Радзіма, прымі маё шчырае слова І сціплага верша не зганьбі сурова! Глебка.
зганя́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да зганяць 1.
зганя́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да сагнаць.
зганя́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Гонячы, прымусіць пабыць дзе‑н. і вярнуцца назад. Зганяць коней на вадапой. □ — А, не пытай, — адказала Марыля. — Веру арыштавалі, і мяне зганялі ў воласць. Федасеенка.
згарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць.
Зак. да гарадзіць.
згара́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць згаральнага. Згаральнасць нафты.
згара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можа гарэць, згарэць. Згаральнае рэчыва.
згара́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згараць 1 — згарэць.
•••
Рухавік унутранага згарання гл. рухавік.
згара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да згарэць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паддавацца хімічнаму распаду (пра арганічныя рэчывы).
згарба́цець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць гарбатым, згорбіцца. І ўспомніў маці, .. якая ніколі не разгінала спіны то на сваім, то на калгасным полі і ад таго пад старасць зусім згарбацела. Сачанка.
згарба́ціцца, ‑бачуся, ‑бацішся, ‑баціцца.
Разм. Згорбіцца, згарбець.