распы́твацца, ‑аюся; незак.
1. Незак. да распытацца.
2. Зал. да распытваць.
распы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распытаць.
распэ́цканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распэцкаць.
распэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Размазацца па якой‑н. паверхні.
распэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Размазаць па паверхні што‑н. Распэцкаць чарніла па стале.
распява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распяваць — распець.
распява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распецца.
2. Зал. да распяваць.
распява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Незак. да распець.
2. Спяваць гучна, весела. — Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак. Ля ракі распяваў салоўка. Сіняўскі.
3. Вымаўляць нараспеў. — Ну што ось гэта вы, хлопцы? — распяваючы кожнае слова, працягнуў .. [Сямён]. Шамякін.
распяка́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распякаць.
распяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.
1. Рабіць каму‑н. суровую вымову. Па дарозе .. [Іван Мацвеевіч] часта спыняе машыну. На лесапілцы распякае нядбайных мужчын за тое, што ўсюды параскіданы каштоўны піламатэрыял. Хведаровіч.
2. Выклікаць у каго‑н. моцнае ўзбуджэнне, гнеў, раздражненне. Чыжык спыніўся. Злосць, а найбольш крыўда распякалі яго. Лупсякоў. Спакойны павучальны лад гаворкі Шкробата распякаў Насціну ганарыстасць. Мележ.