Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́кругліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Зрабіць зусім круглым.

выкругля́цца, ‑яецца.

Незак. да выкруціцца.

выкругля́ць, ‑ляю, ‑ляеш, ‑ляе.

Незак. да выкругліць.

выкрунта́сы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Тое, што і выкрутасы.

вы́крут, ‑у, М ‑круце, м.

1. Незвычайны паварот. Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.

2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца для ўхілення ад прамога адказу, удзелу ў якой‑н. справе, маскіроўкі сапраўднай мэты. Пачаўся допыт з усімі дыпламатычнымі выкрутамі і старанна замаскіраванымі намёкамі. Пятніцкі.

выкрута́сісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Надзвычай мудрагелісты, вычварны. Выкрутасісты подпіс. Выкрутасістая мова. □ [Сцёпка:] — Каб выказаць разумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў. Колас.

выкрута́сы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа... Чарот. Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі. Сабаленка. // Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы. // перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў. Пальчэўскі.

•••

Вырабляць выкрутасы гл. вырабляць.

вы́крутка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Выхад з цяжкага становішча. Ніякай выкруткі няма.

выкру́тлівасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць выкрутлівага. Дазвол ёсць, пляц ёсць — і .. [Бабейка] ўзяўся за справу з уласцівай яму энергіяй і выкрутлівасцю. Хадкевіч.

выкру́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які можа лёгка знайсці выйсце з цяжкага становішча. Выкрутлівы гаспадарнік.