Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

збаро́знены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збаразніць.

зба́ўка, ‑і, ДМ збаўцы; ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць — збавіць.

2. Збаўленая колькасць чаго‑н.

збаўле́нне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць ​1 — збавіць ​1.

збаўле́нне ​2, ‑я, н.

Тое, што і збавенне. Мы зараз чуем выбухі глухія, Прыходзіць светлага збаўлення час. Астрэйка.

зба́ўлены ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць ​1.

зба́ўлены ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збавіць ​2.

збаўля́цца ​1, ‑яецца; незак.

1. Незак. да збавіцца ​1.

2. Зал. да збаўляць ​1.

збаўля́цца ​2, ‑яецца; незак.

1. Незак. да збавіцца ​2.

2. Зал. да збаўляць ​2.

збаўля́ць ​1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да збавіць ​1.

збаўля́ць ​2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да збавіць ​2.

зба́ўца, ‑ы, м.

Тое, што і збавіцель. [Лорд] расчуліўся.., калі павінен быў развітацца з сваімі збаўцамі. Лынькоў.

збая́цца, збаюся, збаішся, збаіцца; зак., каго-чаго, без дап. і са злучн. «што».

Разм. Пабаяцца, спалохацца. — Я хацеў даплыць да таго берага. — Галынскі кіўнуў галавой у бок алешын. — Пасля зірнуў пад сябе ў ваду, і збаяўся, што не даплыву, і страціў сілы. Галавач. «Ваўкі нападаюць на чалавека, толькі калі гуляюць сваё вяселле. А цяпер жа не піліпаўка, павінны збаяцца чалавека», — стараўся разважаць спакойна Сяргей. Шахавец.

зба́яць, збаю, збаеш, збае.

Зак. да баяць.

збег, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. збегчы (у 2 знач.); сцёк, збяганне вады па нахільнай паверхні. Збег вясковых вод.

2. ‑у. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада. Стаць на самым збегу вады.

3. ‑у. Спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Збег зычных. Збег акалічнасцей. □ — Ты гэтак трапна папаў да нас, што .. цяжка чакаць падобнага збегу абставін. Гартны.

4. ‑а. Уст. Уцякач, бягляк. Верхавы махнуў .. [салдату] шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам. Колас.