збале́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і збалець. Ці то збалелася Вольчына душа, стачылі яе адзінота і сум, а можа пераканаў гарачы шэпт Арыны, але без доўгіх угавораў нарадзілася яна перабрацца да свякрухі. Б. Стральцоў. — Я ўся збалелася па табе. Дзяцінка мая! Мележ.
збале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Змучыцца, спакутавацца (звычайна пра душу, сэрца). Сэрца маці збалела ў трывозе. Новікаў. За вайну, напэўна, дружа мой, Перажыў і ты, збалеў душой. Бялевіч.
збалтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Спец. Злучыць, змацаваць пры дапамозе балтоў. Збалтаваць стыкі рэек.
збалто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да збалтоўваць.
збалто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да збалтаваць.
збан, ‑а, м.
Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку і носік. Ад сцюдзёнай вады збан пакрыўся халодным потам. Бяганская. Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан разаб’ецца. Прыказка. // Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў такой пасудзіне. Збан малака.
збанкрутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Разм. Тое, што і абанкруціцца. Збанкрутаваў урад Часовы. Колас.
збано́к, ‑нка, м.
Невялікі збан; тое, што і збан. Волечка даставала з паліцы збанок і накрывала яго цадзілкай. Чорны.
збаразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; зак., што.
1. Пакрыць барознамі або іншымі паглыбленнямі. Збаразніць поле. Мясцовасць абаразнілі яры. // Перасячы ў розных напрамках (аб маршчынах, шрамах і пад.). Маршчыны збаразнілі твар.
2. перан. Аб’ездзіць, адхадзіць у розных кірунках. Мораў шмат збаразніла «Гвіяна», Не ў адзін уваходзіла порт. Хвалі ўсіх чатырох акіянаў Дзень і ноч соллю драілі борт. Аўрамчык.