распраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да расправіць.
распрацава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць распрацаванага.
распрацава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распрацаваць.
распрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
1. Увайсці ў працу; разахвоціцца працаваць.
2. Пабыўшы ў дзеянні, пачаць добра працаваць (пра машыны і пад.). Машына распрацавалася.
распрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі, старанна апрацаваць. Дзед, каб атрымаць большы надзел, пераехаў на зарослыя хмызнякамі дзірваны ды пасекі, якія думаў з часам распрацаваць. Танк.
2. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад. Лёня паклікаў сяброў убок і распрацаваў план дзеянняў. Ваданосаў. // Усебакова вывучыць, даследаваць; апісаць; выпрацаваць. Распрацаваць тэрміналогію. □ За нейкіх дзесяць месяцаў Шчакаціхін распрацаваў самастойны курс гісторыі беларускага мастацтва. Ліс.
распрацо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць.
распрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распрацаваць.
2. Зал. да распрацоўваць.
распрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распрацаваць.
распрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрацоўваць — распрацаваць. // Спец. Сукупнасць горных работ па здабычы карысных выкапняў. Распрацоўка жалезных руд. // Спец. Спосаб здабычы выкапняў. Адкрытая распрацоўка.
2. звычайна мн. (распрацо́ўкі, ‑цовак). Месца, дзе распрацоўваюцца якія‑н. карысныя выкапні. Тарфяныя распрацоўкі.
3. Р мн. ‑цовак. Разм. Праца, часцей навукова-папулярная, у якой распрацоўваецца якое‑н. пытанне. Метадычная распрацоўка для настаўнікаў па «Новай зямлі» Я. Коласа.
распро́даж, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распрадаваць — распрадаць.