радыёпіра́цтва, ‑а,
Вядзенне радыёперадач незарэгістраванымі прыватнымі радыёстанцыямі, устаноўленымі на суднах.
радыёпіра́цтва, ‑а,
Вядзенне радыёперадач незарэгістраванымі прыватнымі радыёстанцыямі, устаноўленымі на суднах.
радыёпраме́нь, ‑я,
Вузкі пучок радыёхваль.
радыёпрамысло́васць, ‑і,
Галіна прамысловасці па выпуску абсталяваная і апаратуры для радыёсувязі, радыёвяшчання, тэлебачання і пад.
радыёпрыёмнік, ‑а,
Прылада для прыёму радыёсігналаў або натуральных выпрамяненняў і ператварэння іх для выкарыстання змешчанай у іх інфармацыі.
радыёпрыёмны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для прыёму радыёхваль.
радыёру́бка, ‑і,
Закрытае памяшканне (на судне), у якім размяшчаецца апаратура дальняй радыёсувязі.
радыёру́пар, ‑а,
Рэпрадуктар у выглядзе рупара.
радыёрэле́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для перадачы радыёсігналаў звышвысокай частаты цераз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.
2. Які ажыццяўляецца перадачай сігналаў цераз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.
радыёрэпарта́ж, ‑у,
Перадача па радыё непасрэдна з месца дзеяння.
радыёрэпраду́ктар, ‑а,
Тое, што і рэпрадуктар.