Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нава́р, ‑у, м.

Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца. Грыбны навар. // Тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы з жывёльных прадуктаў. Юшка са свежай рыбы ўжо кіпела.. Корань зменшыў агонь, каб не выкіпаў навар, прысеў. Гурскі.

наваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., што і чаго.

Разм. Варожачы, прадказаць.

нава́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наварыць.

на́варат,

У выразе: другім наваратам — другі раз. [Маці:] — З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца... Якімовіч. Даўно мы з’елі сваю дзель бульбы, а нашых сяброў няма і няма. Я паставіў другім наваратам кацялок. С. Александровіч.

нава́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. наварваць — наварыць (у 3 знач.).

нава́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наварыцца.

2. Зал. да наварваць.

нава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наварыць.

нава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. наварыць (у 3 знач.).

наварны́, ‑ая, ‑ое.

Прыроблены шляхам наварвання, наваркі. Наварное лязо сякеры.

наваро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нованароджаны. Сталіца навароджанай дзяржавы, Уздымай высока свой дзяржаўны сцяг!.. Звонак.