Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макія́ж, ‑у, м.

Комплекс касметычных працэдур, звязаных з упрыгожаннем твару памадай, пудрай, ласьёнам і пад.

[Фр. maquillage.]

ма́клер, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах — пасрэднік пры заключэнні гандлёвых і біржавых здзелак.

[Ням. Makler.]

ма́клерскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маклера. Маклерскія абавязкі.

ма́клерства, ‑а, н.

Занятак маклера.

макну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да мачаць.

мако́ўнік, ‑у, м., зб.

Макавыя сцёблы з лісцем.

макра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) вялікі, буйны, напрыклад: макрараён, макраструктура; 2) звязаны з вывучэннем вялікіх прадметаў, велічынь, напрыклад: макраскапія, макрабіётыка.

[Ад грэч. makrós — вялікі.]

макрава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху мокры. Дрэва шпалаў макраватае ад туману, кропелькі вады праступалі на гладка вылізанай паверхні рэек — як бы пакрапаў невялікі дожджык. Навуменка.

макракіне́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел кінетыкі, які вывучае ўплыў працэсаў пераносу рэчываў і цяпла на хуткасць хімічных рэакцый (галоўным чынам у прамысловых умовах).

макраклі́мат, ‑а, М ‑маце, м.

Клімат вялікай прасторы зямлі; проціл. мікраклімат.