распрапагандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Прапагандуючы, канчаткова пераканаць каго‑н. у чым‑н. Адзінае — распрапагандаваць салдат, ад якіх маглі ўтаіць, куды і для чаго іх накіроўваюць.. Трэба будзе паведаміць усю праўду. Так Будзённы і дзейнічаў. Гурскі.
распрасава́цца, ‑суецца; зак.
Разгладзіцца гарачым прасам. Складкі на адзенні распрасаваліся.
распрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Разгладзіць гарачым прасам. Распрасаваць складкі на сукенцы.
распрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распрасавацца.
2. Зал. да распрасоўваць.
распрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да распрасаваць.
распраста́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распрастаць.
распраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зрабіцца простым, роўным, разагнуцца. Вожык зноў заварушыўся, хустачка распрасталася і накрыла яго ўсяго. Васілевіч. // Напружыўшы мышцы, выпрастацца, расправіцца. Як сагнецца [стары], дык хоць ты разгінай яго, ніяк распрастацца не можа. Чарнышэвіч.
распраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зрабіць простым, роўным; разагнуць. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт; .. [Люба] распрастала яго рукамі і ўбачыла гатовае, заадрасаванае пісьмо. Чорны. // Напружыўшы мышцы, выпрастаць, расправіць. Дзянісаў устаў і паволі распрастаў плечы. Гамолка. Цяпер ніякая сіла не здольна была распрастаць .. [пальцы]. Новікаў. // Разгарнуць (лісты, кветкі і пад.). Дубкі дазволу не пытаюць: Іх не дарэмна корміць глеба, — Ледзь-ледзь галінкі распрастаюць — Упарта цягнуцца да неба. Жычка.
распра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расправіць.
распраўля́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да расправіцца 1.
распраўля́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да расправіцца 2.
2. Зал. да распраўляць.