Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

затрапята́ць, ‑пячу, ‑печаш, ‑печа; зак.

Пачаць трапятаць. // Страпянуць чым‑н. некалькі разоў запар. Абодва [галубы] лёгка падскочылі на пругкіх нагах, шумна затрапяталі крыламі і падаліся ў вёску. Хомчанка.

затрасці́ ​1,

гл. затрэсці ​1.

затрасці́ ​2,

гл. затрэсці ​2.

затрасці́ся,

гл. затрэсціся.

затра́та, ‑ы, ДМ ‑траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затрачваць — затраціць.

2. звычайна мн. (затра́ты, ‑трат). Тое, што затрачана; расходы, выдаткі. Затраты на абсталяванне. Знізіць затраты. □ — Прадбачацца вялікія затраты для ўмацавання гаспадаркі. Самуйлёнак.

затра́ціцца, ‑траціцца; зак.

Зрасходавацца, патраціцца для якой‑н. мэты. Цяжкі карабель немэтазгодна саджаць на планету, бо на старт затраціцца значная частка запасаў паліва. Шыцік.

затра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.

Зрасходаваць, патраціць (сродкі, сілу, час і пад.) для якой‑н. мэты. Затраціць грошы на рамонт. Затраціць сродкі на будаўніцтва. Затраціць многа часу на вучобу.

затра́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад затраціць.

затра́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затраціцца.

2. Зал. да затрачваць.

затра́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затраціць.

затрашча́ць і затрашчэ́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.

Пачаць трашчаць, трашчэць. // Трэснуць; пратрашчаць, пратрашчэць. Тэлефон суха затрашчаў і раптам сціх. Чорны.