вы́кас, ‑у, м.
Частка лугу, якая прызначаецца для сенакашэння. На выкасах — стаптаныя рудыя купінкі — торф. Пташнікаў.
вы́касаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкасаваць.
вы́касаваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Разм. Выкрасліць з якога‑н. спіса, тэксту. Выкасаваць прозвішча. Выкасаваць цытату.
вы́касаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Абл. Вызваліўшыся ад усяго, што перашкаджае, выставіць, паказаць. Чарэшня звісла цераз плот, Жаўцее цындалея, Гарбуз свой выкасаў жывот І на прыгрэбцы грэе. Вітка.
вы́касіць, ‑кашу, ‑касілі, ‑касіць; зак., каго-што.
Разм.
1. Скасіць траву і пад. дзе‑н. У апошнюю касавіцу Пятрок, не мяняючы да Алімпы сваіх ранейшых адносін, выкасіў яе дзялянку сена. Ракітны.
2. чаго. Накасіць пэўную колькасць; укасіць. Выкасіць мяшок канюшыны. □ Ілля выкасіў нанач каню атавы і, павячэраўшы, выйшаў у горад. Галавач.
3. перан. Знішчыць у вялікай колькасці людзей, жывёлы (пра пошасць). За тры пакаленні халера двойчы выкасіла Азярышча. Караткевіч. // Знішчыць агнём. Пажарам выкасіла паўвёскі.
выкасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкасоўваць — выкасаваць.
выкасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выкасоўваць.
выкасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкасаваць.
вы́каўзаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выкаўзаць.
2. у знач. прым. Гладкі ад коўзання. На выкаўзаным снезе так іскрыла сонца, што аж рэзала ў вачах. Карпюк.
вы́каўзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Забрудзіць вопратку, стаць брудным.