Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распла́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распластацца.

2. Зал. да распластваць.

распла́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распластаць.

распласто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распластоўваць — распластаваць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. распластоўвацца — распластавацца.

распласто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да распластоўваць.

распласто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распластаваць.

распла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплачвацца — расплаціцца.

2. перан. Кара, помста. — Нічога, Аксён: будзе свята і на нашай вуліцы. Падыходзіць час расплаты за здзекі над народам. Дымам і агнём паляцяць у неба панскія палацы і ўжо ляцець пачалі. Колас.

распла́ў, ‑плаву, н.

Спец. Аднародная вадкая сумесь расплаўленых рэчываў. Магматычны расплаў.

распла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расплавіць.

2. у знач. прым. Які расплавіўся, растапіўся ад высокай тэмпературы. Каця вельмі любіла тыя часы хвалявання, калі разлівалі расплаўлены метал па формах. Скрыган. Гарэла свечка. Пахла расплаўленым воскам. Шамякін.

расплаўля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да расплавіцца.

2. Зал. да расплаўляць.

расплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да расплавіць.