Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распі́хвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да распіхваль ​1.

распі́хвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да распіхваць ​2.

распі́хваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разапхнуць.

распі́хваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разапхаць.

распі́цца, разап’юся, разап’ешся, разап’ецца; разап’ёмся, разап’яцеся; зак.

Разм. Пачаць п’янстваваць, многа і часта піць спіртныя напіткі. Ад сына, відаць, ужо помачы не чакай: скруціўся з дому, разлайдачыўся, распіўся. Грахоўскі.

распі́ць, разап’ю, разап’еш, разап’е; разап’ём, разап’яце; зак., што.

Разм. Выпіць разам з кім‑н. [Жлукта:] Адно, што я магу зрабіць з рэўнасці, гэта распіць з вамі бутэльку каньяку. Крапіва.

распішча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Пачаць пішчаць моцна і доўга.

распла́віцца, ‑віцца; зак.

Пад дзеяннем высокай тэмпературы з цвёрдага зрабіцца вадкім. Трымціць распаленая дымка, Вось-вось расплавіцца пясок. Пысін.

распла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.

Нагрэўшы, цвёрдае зрабіць вадкім. Расплавіць волава. Расплавіць лёд.

распладзі́цца, ‑плодзіцца; зак.

1. Размножыцца, развесціся ў вялікай колькасці. Мух у хаце распладзілася шмат, і яны цяпер вельмі куслівыя. Чарнышэвіч. У Аўстралію былі завезены і выпушчаны на волю сотні бзікіх сабак. Яны павінны былі распладзіцца і паесці ўсіх трусоў. Матрунёнак. // Разм. Нарадзіцца ў мностве (пра людзей). Антось Ярмаліцкі рагоча і прыгаварвае: «От жа Ярмаліцкіх распладзілася, сказаць у добры час. І чарнявыя, і бялявыя, і даўганосыя, і кірпатыя». Чорны.

2. перан. Разм. Паявіцца ў вялікай колькасці. Сіўцоў са злосцю стукнуў кулаком па няміламу рукапісу .. — нібыта гэта ад яго распладзілася ўся жыццёвая проза і шэрасць. Васілевіч.

распладзі́ць, ‑пладжу, ‑плодзіш, ‑плодзіць; зак., каго-што.

1. Развесці ў вялікай колькасці (жывёлу, расліны). Распладзіць курэй. Распладзіць трусоў. // Разм. Нарадзіць многа дзяцей; займець вялікае патомства. Распладзіць вялікае сямейства. // Даць размножыцца па неахайнасці. недагляду. Распладзіць клапоў. Распладзіць мышэй.

2. перан. Разм. Паспрыяць паяўленню каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці, у значных памерах. Распладзіць заразу. □ — Бадай ты спрогся, стары пень! — лаяліся мужыкі: — Гэта ж.. [Анісім] расплодзіць такога бруду, што і не акараскацца. Колас.

распла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

1. Пачаць моцна плакаць. Хлопчык шморгнуў носам, гатовы вось-вось зноў расплакацца. Сіняўскі.

2. перан. Разм. Пачаць жаліцца, імкнучыся выклікаць спачуванне. Шубіну на момант здалося, што кандыдат у старшыні не стрымаецца, можа расплакацца і адмовіцца ад выбараў. Дуброўскі.