распіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распіцца.
2. Зал. да распіваць.
распіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Незак. да распіць.
2. Бавіць час за піццём чаго‑н. [Сіпак:] — Мы .. з самой паняй Плюшчыцкай чаі распівалі і яна мне кумой даводзілася. Лынькоў.
распі́вачны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з продажам напіткаў, якія выпіваюцца на месцы іх пакупкі.
распі́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распілоўваць — распілаваць.
2. Месца разрэзу пілой. Калі распіл .. стаў глыбокім і ў ім схавалася ўся піла, Тарэнта падняўся, узяў сякеру і дзюбкай самай уваткнуў яе ў распіл. Галавач.
распілава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад распілаваць.
распілава́цца, ‑луецца; зак.
Распасціся на часткі пры распілоўванні.
распілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
Разрэзаць пілой на часткі. Распілаваць бервяно. □ Пакуль звалілі [сасну] з пня, пакуль ачысцілі ад сукоў ды распілавалі на калоды, дык зусім звечарэла. Пальчэўскі.
распіло́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да распілоўкі, прызначаны для распілоўкі. Распіловачны цэх. Распіловачны станок.
распіло́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. распілоўваць — распілаваць.
распіло́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да распілавацца.
2. Зал. да распілоўваць.