Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распе́ў, ‑спеву, м.

Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву. // Напеўнае вымаўленне (гаворка, чытанне). [Багдановіч] — чытае — глухім, нізкім распевам аб тых, хто ў цяжкі час выракся Айчыны, аб тых, што забылі, як можна пакутаваць за яе. «Маладосць».

распе́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць распеўнага; меладычнасць.

распе́ўны, ‑ая, ‑ае.

Працяжны, меладычны. Пастукаўшы ў дзверы, я пачуў.. [Ірын] трошкі распеўны голас. Сабаленка.

распе́цца, ‑пяюся, ‑пяешся, ‑пяецца; ‑пяёмся, ‑пеяцеся; зак.

1. Прапеўшы некаторы час, запець лёгка і свабодна.

2. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі. [Дуня:] — Нешта мы с[ёння] распеліся!.. — Але ці будзем скакаць? — не пераставала дурэць Ганна Карнілава. Чыгрынаў.

распе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што.

1. Развучыць, рэпеціруючы (музычны твор для голаса). Распець дуэт.

2. Прымусіць добра гучаць (пра голас, галасы). Распець хор перад выступленнем.

распе́шчанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць распешчанага.

распе́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распесціць.

2. у знач. прым. Які прывык да пяшчот; капрызны, распусны. [Нарыновіч:] — На жаль, яшчэ трапляюцца бацькі, якія хочуць трымаць апеку над дзіцем усё жыццё... У сем’ях такіх бацькоў вырастаюць захваленыя мамчыны дачушкі. Распешчаныя сыночкі. Грамовіч.

распе́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распесціцца.

2. Зал. да распешчваць.

распе́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распесціць.

распёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расперці.