радыёлака́тар, ‑а,
Комплекс радыёапаратуры для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях; скарочаная назва радыёлакацыйнай станцыі.
радыёлака́тар, ‑а,
Комплекс радыёапаратуры для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях; скарочаная назва радыёлакацыйнай станцыі.
радыёлакацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да радыёлакацыі, прызначаны для яе.
2. Заснаваны на радыёлакацыі.
радыёлака́цыя, ‑і,
1. Выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання розных аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях.
2. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пытаннямі вызначэння месцазнаходжання наземных, паветраных і касмічных аб’ектаў з дапамогай радыёхваль.
[Ад слова радыё і лац. locatio — размяшчэнне, распалажэнне.]
радыёлі́нія, ‑і,
1. Сукупнасць радыёканалаў, якія працуюць паралельна або паслядоўна.
2. Спектральная лінія выпрамянення хімічнага элемента або злучэння ў дыяпазоне радыёхваль.
радыёля́мпа, ‑ы,
Электронная лямпа для радыёапаратуры.
радыёма́чта, ‑ы,
Апора, на якой падвешваюцца або ўмацоўваюцца на неабходнай вышыні антэны наземных радыёстанцый.
радыёмая́к, ‑а,
Перадавальная радыёстанцыя, сігналамі якой карыстаюцца ў радыёнавігацыі, каб вызначыць месцазнаходжанне лятальных апаратаў, караблёў.
радыёметэарало́гія, ‑і,
Навука, у якой вывучаюцца атмасферныя працэсы і іх уплыў на распаўсюджанне радыёхваль і якая атрымлівае метэаралагічную інфармацыю з дапамогай радыётэхнічных сродкаў.
радыёметэацэ́нтр, ‑а,
Цэнтр збору і перадачы гідраметэаралагічнай інфармацыі па радыё і правадных каналах сувязі.
радыёнавіга́цыя, ‑і,
1. Сукупнасць аперацый па забеспячэнню ваджэння самалётаў, суднаў і касмічных караблёў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў.
2. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пытаннямі распрацоўкі і выкарыстання розных радыётэхнічных метадаў і сродкаў ваджэння самалётаў, суднаў і касмічных караблёў.