жаўто́к, ‑тка, м.
Густое жоўтае рэчыва ў птушыным яйцы. На снеданне гаспадыня падала яечню: на вялікай скавародцы гарэлі сонцамі паміж апетытных кавалкаў румянага сала штук шэсць жаўткоў. Шамякін.
жаўто́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жаўтка. Жаўточная абалонка. Жаўточная маса.
жаўту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
Жоўтая афарбоўка скуры, слізістых абалонак і вочных склераў, якая бывае пры хваробах печані жоўцевых шляхоў і інш. // Разм. Хвароба якая выклікае такі стан.
жаўту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Тое, што і жаўтушнік.
жаўту́шнік, ‑у, м.
Лекавая расліна сямейства крыжакветных, з якой здабываецца прэпарат, што ўздзейнічае на сэрца.
жаўту́шны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з жаўтухай, выкліканы ёй. Жаўтушны колер скуры. // Разм. Хворы на жаўтуху; з жаўтухай. Жаўтушнае дзіця.
жаўце́цца, ‑еецца; незак.
Тое, што жаўцець (у 1 знач.). З двух бакоў паўкругам рос тут хвойны лес, з аднаго боку праходзіў Нясвіжскі гасцінец, і за ім жаўцеліся аўсяныя палеткі. Чорны.
жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі. Сабаленка. Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток. Мележ.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу. // Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець. // Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты. Скрыган. // Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.
жаўцізна́, ‑ы, ж.
Жоўты колер, жоўтай адценне чаго‑н. Нават першыя ледзь кранутыя жаўцізною лісты на малых бярозках не засмучалі, а як бы асвятлялі дарогу. Броўка.
жаўці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Лёгкае адценне жоўтага колеру.