радыёкама́нда, ‑ы,
Каманда, якая перадаецца па радыё для кіравання работай аўтаматычных установак і прыбораў.
радыёкама́нда, ‑ы,
Каманда, якая перадаецца па радыё для кіравання работай аўтаматычных установак і прыбораў.
радыёкамента́тар, ‑а,
Спецыяліст, які выступае па радыё з каментарыямі па пытаннях палітыкі, эканомікі, мастацтва, спорту і пад., а таксама той, хто вядзе рэпартаж.
радыёкамітэ́т, ‑а,
Установа, якая ведае арганізацыяй радыёвяшчальных перадач.
радыёкампазі́цыя, ‑і,
Кампазіцыя з літаратурных і музычных твораў, складзеная для перадачы па радыё.
радыёкана́л, ‑а,
Сукупнасць радыётэхнічных установак, прызначаных для перадачы і прыёму інфармацыі па пэўнай трасе.
радыёканцэ́рт, ‑а,
Канцэрт, які перадаецца па радыё.
радыёко́мпас, ‑а,
Радыёнавігацыйная прылада для вызначэння курсу самалёта ці карабля; аўтаматычны радыёпеленгатар.
радыёкро́пка, ‑і,
радыёла, ‑ы,
Радыёвяшчальны прыёмнік з электрапрайгравальнікам грампласцінак.
радыёлаг, ‑а,
1. Вучоны, які займаецца вывучэннем радыеактыўнасці.
2. Урач, які карыстаецца метадамі радыетэрапіі.