Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раску́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раскусваць.

раску́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскусіць.

раскусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.

1. што. Кусаючы, раздзяліць на часткі. Раскусіць арэх. Раскусіць цукерку. □ Федзя і маці ўзялі па ягадцы ў рот, раскусілі і засмяяліся. Хомчанка. Забалелі ў вавёрачкі зубкі. — Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі. Вітка.

2. перан.; каго. Разм. Распазнаць, добра ўведаць. — А што да гэтага Капейкі, — сказаў я, спыніўшыся прыкурыць у Гаўруся, — дык я яго з першага вечара раскусіў. Брыль. Косця раскусіў іх [фашыстаў] каварную задуму і адмовіўся прымаць лякарства. Пятніцкі. Ужо і раней раскусіў я ў .. [Рабэйку] шляхцюка, але раней ён быў такі няшчасны... Гарэцкі.

раскусці́цца, ‑ціцца; зак.

Вырасці кустом, кустамі. Тут жа раскусціліся росныя лісты трыпутніку, а каля паркана выбілася і крапіва. Даніленка. Раскусціўся пры дарозе ракітнік, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку. Грахоўскі.

раску́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскуць.

2. перан.; у знач. прым. Вызвалены; вольны, не абмежаваны. Грыміць, шуміць, як ураган, Зямлі раскутай сіла. Колас.

раску́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; ‑куёмся, ‑куяцеся; зак.

Разм. Тое, што і раскавацца.

раску́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

Тое, што і раскаваць.

раску́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскусіць.

раслі́на, ‑ы, ж.

Арганізм, які развіваецца звычайна ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя неарганічныя рэчывы з глебы і паветра і ператварае іх у арганічныя; з’яўляецца адной з найбольш пашыраныя форм існавання жывой матэрыі.

•••

Аранжарэйная расліна (іран.) — пра далікатнага, распешчанага чалавека.

раслінаво́д, ‑а, М ‑дзе; м.

Спецыяліст у галіне раслінаводства.