раскупо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Адкрыць, адкупорыць (што‑н. закупоранае). Раскупорыць бутэльку.
раскупча́сціцца, ‑ціцца; зак.
Стаць, вырасці купчастым. Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што цяжка было знізу разглядзець, што робіцца на верхавіне. Вітка.
раскура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм. Пачаць надта куражыцца. Раскуражыўся дзед. // Расхрабрыцца, асмялець.
раску́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскурваць — раскурыць.
раску́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскурыцца (у 1 знач.).
2. Зал. да раскурваць.
раску́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскурыць.
раску́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскурваць — раскурыць.
раскуры́цца, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаліцца, разгарэцца (пра папяросу, цыгару).
2. Разм. Курыць не перастаючы. — Ну, што ты там раскурыўся! — не вытрымаў начальнік. — Давай спрабуй! Быкаў.
раскуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.
1. Распаліць (папяросу, цыгару). — Гарыць яшчэ? Дай прыкуру.. Што за ліха, ніяк ... Чакай, я сваю раскуру... Брыль.
2. Разм. Выкурыць. [Партызан:] — Для вас, таварыш начштаба, ёсць асобна на цыгарачку. [Маеўскі:] — Не. Вы мне давайце з агульнай і тую круціце, разам раскурым. Шамякін.
раску́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскусваць — раскусіць.