Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напла́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наплавіць.

наплаўля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да паплавіцца.

2. Зал. да наплаўляць.

наплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да наплавіць.

наплаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які робіцца на плывучых апорах (пантонах, баржах, лодках і пад.). На рэчцы Сураўцы нашы бамбардзіроўшчыкі разбілі нямецкі наплаўны мост. Хомчанка.

2. Які закідваецца па цячэяню (пра рыбалоўную снасць). Наплаўная вуда.

напле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. наплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. напляці; зак., чаго.

1. Сплесці нейкую колькасць чаго‑н. Наплесці вянкоў. Наплесці кошыкаў.

2. перан.; і без дап. Разм. Нагаварыць рознага глупства; нахлусіць, напляткарыць. Наплесці казак. □ Сярод.. зняволеных часамі пападаліся аматары, што любілі шмат гаварыць і наплесці з тры кашалі рознай хлусні. Колас. [Сяргей] ужо такога нагаворыць, такога іншы раз напляце, што аж галава пухне. Ваданосаў.

напле́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наплесці.

напле́чнік, ‑а, м.

1. Наплечнае ўпрыгожаны на адзежы. Плашч з наплечнікамі.

2. Частка старадаўніх воінскіх даспехаў, якая засцерагала плячо ад удараў. Жалезныя наплечнікі.

3. Разм. У царскай Расіі — папярочны паток, які насілі як знак адрознення ваенныя і некаторыя чыноўнікі. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў. Колас.

4. Частка спартыўнага рыштунку, якая ахоўвае ад пашкоджванняў верхнюю палову тулава і рук.

напле́чны, ‑ая, ‑ае.

Які носяць на плячах. Паправіўшы за наплечную вяровачку мяшок, Жывіца хутка пакульгаў далей. Мележ.

напло́іць, ‑лою, ‑лоіш, ‑лоіць; зак., што.

Завіць валасы, зрабіць укладку. У нядзелю [Зоя] апранулася з надзвычайным стараннем, збегала ў цырульню, наплоіла валасы і стала перад Віктарам ва ўсёй сваёй прыгажосці. Арабей.

наплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наплыць, наплысці.