Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

1. што і чаго. Разм. Праліць нейкую колькасць слёз. Ад прыгону-гора, ад паноў, ад катаў слёз стаяла мора, што мужык наплакаў. Машара.

2. што. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).

•••

(Як) кот наплакаў гл. кот.

напланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што і чаго.

Разм. Запланаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напланаваць работы. □ — Ты мне зубы не загаварвай. Скажы, што ты там яшчэ напланаваў. Няхай.

напластава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напластаваць.

2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.

3. перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі. В. Вольскі.

напластава́ны і напласто́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напластаваць.

напластава́цца, ‑туецца; зак.

1. Размясціцца пластамі. Напластаваліся наносы.

2. перан. Захавацца ў пэўнай паслядоўнасці за доўгі перыяд часу. У душы напластаваліся ўспаміны.

напластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.

1. Накласці пластамі. Памацаў [Васіль Кузьміч], як падсохла трава, узяў у Мальвіны граблі, напластаваў і палажыў .. у капу. Пальчэўскі.

2. Спец. Нарэзаць пластамі. Напластаваць рыбы.

3. перан. Пакінуць які‑н. адбітак за доўгі перыяд часу.

напласто́ваны,

гл. напластаваны.

напласто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напластоўваць.

напласто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напластавацца.

2. Зал. да напластоўваць.

напласто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напластаваць.