Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раскру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскруціць.

2. у знач. прым. Разгорнуты, разраўняны. [Юрка] ссыпаў у капшук тытунь з раскручанай цыгаркі. Лынькоў. Юрка падыходзіць да Жэнькі і бярэ ў яе з рук канец раскручанай .. бліскучай ленты. Пташнікаў.

раскру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскручваць — раскруціць.

раскру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскруціцца.

2. Зал. да раскручваць.

раскру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскруціць.

раскрыва́віць, ‑ваўлю, ‑вавіш, ‑вавіць; зак., каго-што.

Разадраць, разбіць да крыві. Раскрывавіць рукі аб калючкі.

раскрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскрыцца.

2. Зал. да раскрываць.

раскрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскрыць.

раскрыжава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрыжаваць.

2. Разыходжанне дарог, вуліц у выглядзе крыжа; скрыжаванне. Даўней, калі ў вёсцы была брыгада, на раскрыжаванні дарог стаяў клуб. Асіпенка.

раскрыжава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскрыжаваць.

раскрыжава́цца, ‑жуюся, ‑жуешся, ‑жуецца; зак.

Раскінуць у бакі крыжам рукі.