напіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Уволю, многа напісаць. Напісаўся за дзень.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца, выйсці (пра што‑н. напісанае). Першы варыянт [ліста ў рэдакцыю] напісаўся хутка. Савіцкі.
напіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша.
Зак. да пісаць.
напі́так, ‑тку, м.
Спецыяльна прыгатаваная для піцця вадкасць. Прахаладжальныя напіткі. Спіртныя напіткі. Мядовы напітак.
напіха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. напіхаць — напхаць.
напіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да напхацца.
2. Зак. да напіхаць.
напіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напхаць.
напі́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. напіхваць — напхаць.
напі́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да напхацца.
2. Зал. да напіхваць.
напі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напхаць.
напі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; пр. напіўся, ‑пілася, ‑пілося; заг. напіся; зак.
1. чаго і без дап. Выпіць чаго‑н., каб наталіць смагу; папіць. Напіцца чаю. □ Падмацаваўшыся, Сцёпка напіўся ў рэчцы вады. Колас. — Добра, — сказала жанчына, выслухаўшы Любу. — Дай мне напіцца. Чорны.
2. Дайсці да стану ап’янення. Ніяк не мог [Нічыпар] успомніць, з якой прычыны ўчора напіўся. Асіпенка.
3. перан.; чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым‑н. Нават паветра змянілася ў сяле: напілося густога смалістага паху. Васілевіч.
•••
Напіцца (насмактацца) крыві чыёй — памучыць каго‑н., паздзекавацца з каго‑н.
Хоць вады напіся — пра вельмі прыгожы твар.